|
Тут найдется любой текст песни: Исполнитель: Аляксандар Памідораў ("Я нарадзіўся тут")
Песня: Зорачкі
Добавил: Гость
Аляксандар Памідораў ("Я нарадзіўся тут") – Зорачкі 0Быццам рэк бурлівых хвалі ў даль плывуць. Колькі год я на выгнаньні, у чужыне, Трэба мучыцца душой і сэрцам мне. Навакол нідзе ня ўбачыш родных хат, Не прыгорне ў адзіноце родны брат, Не падзеліш нават думак зь нікім тут, Не прыгорне ў адзіноце родны кут. Ночкай зорачкі на небе мігацяць, Быццам зь неба на мяне яны глядзяць. Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне У той далёкай маёй роднай старане? Ці матуля і татуля ўжо сьпяць, Ці на іх таксама зорачкі глядзяць? Занясіце ім пакуль заблісьне сьвет, Зоркі, мілыя, бацькам маім прывет. І скажыце, каб ня плакаў ні адзін, Што ў выгнаньні мусіць мучыцца іх сын. Бог, магутны Бог пашле нам сьветлы май, Прыляту тады як птушка ў родны край. Зааром мы і засеем, і сажнем Гэты бацькаўскі наш чорны свой загон, Беларускі гімн наш сьмела запяем, З новай сілай, з новым шчасьцем зажывем. |
Популярные исполнители
Популярные тексты песен
Последние тексты песен
|