«Сонечка».
Сонечка калясом едзе.
Брат сястрыцу на пасад вядзе,
Брат сястрыцу на пасад вядзе,
Вядзе, вядзе, азіраецца.
Вядзе, вядзе, азіраецца,
Брат сястрыцу ды пытаецца,
Брат сястрыцу ды пытаецца:
“Сястрыца
“Сястрыца мая родная,
Як ты мне надакучыла,
Як ты мне надакучыла
Па пасадзе ходзячы.
Па пасадзе ходзячы,
Сястру за ручку ды водзячы,
“Не сварыся да мой братачку,
Не сварыся да ты са мной,
Не сварыся да ты са мной,
Разойдамся да мы с табой,
Разойдамся да мы с табой
Як рыбачка ды з вадой.”
Сонечка калясом едзе,
Брат сястрыцу на пасад вядзе,
Брат сястрыцу на пасад вядзе,
Вядзе вядзе азіраецца.