|
Тут найдется любой текст песни: Исполнитель: Уладзімір Караткевіч
Песня: Быў. Ёсць. Буду.
Добавил: Гость
Уладзімір Караткевіч – Быў. Ёсць. Буду. 0Быў. Ёсць. Буду. Таму, што заўжды, як пракляты, Жыву бяздоннай трывогай, Таму, што сэрца маё распята За ўсе мільярды двухногіх. За ўсіх, хто ўздымае цяжкія разоры, Хто ў гарачым пекле металу, За ўсіх, хто змагаецца з небам і морам, За жывых і за тых, што сканалі. За ўсіх, хто крывёю піша Ў нязгодзе З рабства подлай дарогай, Хто за Край Свой Родны, за ўсе Народы Паўстане нават на Бога. За ўсіх, хто курчыцца ў полымі вёсак, Хто ратуе краіну ад краху, За ўсіх, хто бясстрашна глядзіць у нябёсы З барыкады, З пушчы І з плахі. Хто са смерцю гаворыць з вока на вока, З яе усмешкаю ветлай, І ўсё ж узводзіць - нясцерпна далёкі - Храм наш агульны і светлы. А калі ён горда заззяе ў зеніце - Непарушны - ўзнясецца ў неба, Вы з распятага сэрца кроплю вазьміце. Апошнюю. Болей не трэба. І няхай яна збоку, недзе на ганку, Дагарае й дзяцей не страшыць На граніце любові, На граніце світанку, На граніце велічы вашай. |
Популярные исполнители
Популярные тексты песен
Последние тексты песен
|