Люблю наш край, старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе ў першы раз спазнала шчасьце,
Сьлязу нядолi праліла.
Люблю народ наш беларускі,
Iх хаты ў зелені садоў.
Залочаныя збожжам нiвы,
Шум нашых гаяў і лясоў.
І песьню родную люблю я,
Што дзеўкі ў полі запяюць,
А тоны голасна над нівай
Пераліваюцца, плывуць.
Усё ў тым краі сэрцу міла,
Бо я люблю край родны мой,
Дзе з першым шчасьцем я спазналась
І з гора пяршаю сьлязой.
Дзе з першым шчасьцем я спазналась
І з гора пяршаю сьлязой.
Па-па-пара-пара-па-пара-пай…
Па-пам-пара-па-па-пара-пай…
Па-пам-пара-па-пара-па-пара-ра-пай…
Па-пам-пара-па-пара-па…