Я люблю боль.
Заміраючы крыкам на шпалерах пакою.
Сорамна. Чырванею крывёю.
Я станоўчы герой
Порна.
Спазмы сьмеху
Праб'юцца скрозь рвоту.
Над намі нікога зьверху.
Падары мне сваю цноту.
Пяшчотны хлопчык з блакітнаю скурай,
Забяры мяне зь бездані сну.
Ты мой маленькі ласкавы гуру.
Я забіты плястмасавай куляй,
За
Бі
Ты
Я
Плястмасавай куляй
Мы ўсе...
Мы ўсе вэтэраны гульні ў вайну.
На маёй плянэце заўсёды дождж,
У пыльных пакоях паветра сьпёртае.
Я нічога не хачу, ты нічога ня можаш.
Мы ідэальная пара: ты й я
Мёртвыя...
Я хачу быць героем
Дзіцячых кніжак,
Я люблю боль
Рабіць каму-небудзь іншаму.
На маёй плянэце заўсёды дождж,
У пыльных пакоях паветра сьпёртае.
Я нічога не хачу, ты нічога ня можаш.
Мы ідэальная пара: ты й я
Мёртвыя...