|
Тут найдется любой текст песни: Исполнитель: Pomidoroff
Песня: Крывавае свята (м."Нямiга" 30.05.99г.)
Добавил: Гость
Pomidoroff – Крывавае свята (м."Нямiга" 30.05.99г.) 0Пра гэта мне казалі сьведкі, прэса распавядала - Пра тое, як у адзін сонечны дзень Загінула разам колькі людзей. Гэта ня быў банальны Разбор крымінальны, Не захоп, не тэракт, Не няўдалае каханьне, Не бязглуздая бойка фанатаў футболу - Нешта ў сьвеце ня так, нешта з намі ня тое. А хто я такі? Чаму пра гэтае кажу? Таму, што гэта - мой горад, І я тут жыву. Гэта - мой рэгіён, як зараз модна казаць, Таму гэтае ня можа мяне не кранаць. Можа гэта таму, што сам і не быў там я? Але вось яна, сумная гісторыя: А быў гэта травень дзевяноста дзевяты. Запрашаю ўсіх На крывавае сьвята... Сьвята як сьвята: цыгарэты, піва. А каб людзей было болей, ды ўсім месца хапіла - Пляцоўка пад небам адкрытым ды вольным, На прыкусьсе канцэрт, нібыта рокэнрольны. Пілося-елася-любілася-танцавалася... А ў нябёсах хмара збіралася-набіралася. І ледзь толькі сьвята прайшло за палову, Зьліва пайшла на дзесяць тысячаў галоваў. Даўгачаканае ўратаваньне ад сьпёкі! А ўсе ў сьвяточным! Баяцца намокнуць. Пачалі гуляць ў хаванкі хто хутчэй, хто дзе. Нехта вырашыў, што лепей у пераходзе... Хто першы на лесьвіцы пасьлізнуўся? Хто падняцца ня здолеў, унізе апынуўся? Ёсьць гульня дзіцячая такая З вясёлым назовам "куча-малая". Мянты з аховы мэтро амаль побач стаялі, Але па-за дзьвярыма, моўчкі назіралі: Душыцца народ! Усё як заўсёды! Хіба ж не хапае ім усім пераходаў? І толькі. Ў мэтро анікога не ўпускаць. Выконваць загад. Ад дзьвярэй адганяць. Але пра гэтае даведаліся мы толькі потым, Шкада, напэўна, што мяне не было там... А дождж ліў ды ліў, Нібы хто кпіў ды кпіў З таго, як юнак старую душыў. І каб аніхто больш не ўвайшоў у пераход, Счапіліся хлопцы ў свой апошні карагод. Яны крычалі: "Назад! Назад! Назад!" Яны крычалі: "Дамоў! Дамоў! Дамоў!" Яны крычалі: "Назад! Назад! Назад"! Але ўжо ў сьпіны давіў ім несьвядомы натоўп. Сіні твар мужчынскі, барвовы -жаночы. Ці гэта косьці трышчаць, ці ўжо лопнулі вочы? Як у Маўтхаўзэне ў штабель валіліся людзі, Прабіваючы абцасамі дзявочыя грудзі. Матка Боска! Прысьвятая Троіца! На гары катэдра, ці гэта толькі мроіцца? Ці гэта кроў з вуснаў, ці хоры на сьвята? Даруйце мяне, што ня быў з вамі я там! Зрабілі з моладзі дурняў, з мянтоў - герояў. Прынамсі, міліцыянтаў загінула трое. Два з жонкамі. Аднаго звалі Дзіма. Атрымаў ад сваіх па галаве дубінай. Спытай яго, спытай ты, каб болей не марыў: Як душыць ратаўніка свайго ахвяра? Спытай, спытай, а што адчуваеш, Калі адначасова гінеш ды забіваеш? Ня ведаю, ці трэба мне распавядаць далей, Як дахтарам потым забаранялі Канстатаваць лэтальны зыход асфэктыўны, Калі пацыэнт ужо ў пакоі рэанімацыйным. І пра трупны смурод, і як ложкаў не хапала, І колькі на падлозе іх памірала. Бо труп -- гэта труп, ён іначай не існуе, Але ж вядома, колькі сьмерць каштуе! Сто мільёнаў рублёў. Тады дзве сотні даляраў. Крывавых даляраў! Семьям ахвяраў! Была й жалоба. Адсумавалі... На саракавіны нібы помнік усталявалі: "Няшчасны выпадак! Выпадковае здарэньне!" Ізноў разышліся з чыстым сумленьнем. Адныя ў царкву, але ж большасьць па хатах... Дзякуй богу, што мяне не было там. Ад сілаў шатанскіх Ад духа сьмертнага Ад сьмерці раптоўнай Божа, барані нас... |
Популярные исполнители
Популярные тексты песен
Последние тексты песен
|