|
Тут найдется любой текст песни: Исполнитель: Vinsent
Песня: Ні кроку назад
Добавил: Гость
Vinsent – Ні кроку назад 0Сьлёзы неба на твары, скамянелыя вусны. Натуральнае кола, вядома, гэта бясконца, Разумеючы густы, я дарую спакусы. Словы... многа словаў ды цыгарэтнага дыму, І цяперака дома, нібы ў гасьцях, Пакуль гіены шчасьця шукаюць на беразе Крыму, Я шукаю гадзінамі адзіны правільны шлях. Я шукаю адказ, адкуль падман і здрада, Я шукаю адказ, адкуль хлусьня ды фальш. Я шукаю выйсьце, я шукаю парады, Я чакаю на момант выйсьці на ўрачысты марш. Там нас сутрэнуць людзі з крыламі, Анёлы будуць плакаць, і будзе кроў ад куль. Гэта нібыта аднойчы хвіліны сталі застылымі, Гэта нібыта будзе заўтра, а пакуль... R: Мне так халодна ў гэтым горадзе сонца Мне так самотна, калі наўкол маскарад. І мы з табою цяпер незнаёмцы, І ні кроку, ні кроку, ні кроку, ні кроку назад. Зразумей, што прысуд будзе вельмі жорсткім, Зразумей, душа адказвае болем на боль. Змрочныя думкі, быццам справы Коза Ностры Змрочныя хвіліны, і дым ляціць пад столь. Стоп, спыніся, пакуль сьвечка дагарыць заўчасна, Пакуль шалёны Юда яшчэ цябе не спакусіў. Пакуль ты яшчэ не ахвяра вар'яцкае пасткі, Пакуль не зьявіўся д'ябал і хлусіць цябе не прымусіў. Пакуль не застаўся за сьпінай дзіўны горад ампіру, Там, дзе шпацыру перашкаджае няўмольны патруль. І не закруцілі цябе падзеі паганага віру, Пакуль са мною, пакуль ты не пачула: "Пакуль..." Ідзі туды, дзе бачны прамень скрозь замкнёныя дзьверы, Бяжы імгненна й шпарка ад шакалаў галодных. Калі ты будзеш усьміхацца - я табе не паверу, У гэтым Горадзе Сонца мне так халодна... |
Популярные исполнители
Популярные тексты песен
Последние тексты песен
|